Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Моцна



Адразу не адчуць:
Цябе падхопіць моц.
Дазволіш
Варухнуць
Нагой па снезе: клоц.
Скрыпучы снег заціх,
Палёг і спіць даўно.
Мне добра гаварыць,
Ды горла заскрабло.
У шыю моц паўзла,
І я не чула ног.
Няўжо я хутка йшла?
Мне кажуць, што за трох.

Адразу не адчуць,
Як ртуць уніз паўзе.
Не горача, каб дзьмуць.
У вочы глянь зіме

Трымаеш у руках
І час, і лёс, і твар?!
А моц – гэта твой жах
І ты не ўладар..!
Любіць сонца за цень,
Што падае ад дрэў,
Любіць свой кожны дзень,
Глушыць адчаю рэў…

Калі не трэба чуць,
Не чуеш сам сябе,
А сэрца распрануць,
То моцна кроў хлыне.

Мне б вочы твае…
Ты прыгожы,
І позірк твой мне не варожы.
Чакаю і быццам знянацку
Не кідай жа мяне, як цацку.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Моцна - Лілі Заічы