Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Настаўнік

Наста нiк.
(Мялешчык Васiль Вiктаровiч)

Мiнула з той пары гадоў не мала…
Так захацелася, мне шчыра, расказаць
Пра дзядзьку роднага, якi з дзяцiнства марыў
Вучыцца грамаце, каб лепей свет пазнаць.
Ступiў у жыццё i што хацеў-збылося,
Нялёгкi быў яго дзяцiнства шлях,
Юнак вясковы…,колькi давялося
Старання мужнасцi… i – вось надзейны сцяг
Настаунiка. Ен змог пераадолець
Пары лiхой нялёгкiя гады.
I людзi паважаныя i моладзь
Цяпер яму ўдзячны i тады,
Калi ступiў на шлях свой самастойны,
Матуля хвалявалася, але
Ен не падвеў, заусёды быу дастойны
Яе надзей. I веды ўсе свае
Не закапаў, а перадаў з любоўю
Нашчадкам. І прыемна мне сказаць:
Кiрунак светлы ў жыццi знайшоў ен.
Адзiным вершам нельга перадаць…
…Калi сумую я, то ўспамiнаю
Той Варанеускi выган, шэлест лiп,
Руплiвую бабулю, хатку з краю,
У бярэзнiчку жаданы першы грыб…
I Вас, мой дядзька Вася, я бадзера,
Нe раз, чакаў ля Хвойнiка дамоў.
Усе было…,як быццам бы ўчора,
Вяртаўся ў час той зноў бы я i зноў.
Кажу Вам дзякуй, ад пляменнiкаў i ўнукаў,
Шкада, бязмерна хутка крочыць час.
Хто браў з Вас прыклад i старанна слухаў,
Заусёды шчыра будзе помнiць Вас.

*Варанеушчына-веска ў Беларусi, пад Мiнскам.
*Хвойнiк-лес каля вёскi.

1.05.2009

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Настаўнік - Сяргей Бука