Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жаўтацвет

Сонца – сланечнік на сіняй градзе.
Промень-пялёстак на дол упадзе.
Промень падыме смуглявае лета,
Быццам істужку, у косу ўпляце
Дрэвам,
Гуркоўніку,
А закаханым ложак засцеліць
Колерам блізкай разлукі.

Жоўтым агнём разгараецца восень.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Жаўтацвет - Міхась Стральцоў