Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясновая навальніца

Крочыш па ходніку – вецер сцюдзёны
Градчаны б’юцца аб твар
Крочыш наперад у шлях невядомы
Між брудных, шэрых канаў

Б’юцца аб скалы шырокія хвалі
Пырскі ўзлятаць да хмар
Узважваюць сілы прыродныя шалі
Бойкі рыхтуючы жар

Крочыш, а вецер у нябёсы ўздымае
І адкідае назад
Крошыш, і лужыны ў плынях знікаюць
Быццам у засушы Чад

Горы схаваліся ў млечным тумане
Сонца з’ядае смуга
Чайкі на месцы застылі бы здані
Неба заліла туга

Крочыш, і лёд на павеках мацнее
Шчокі згараюць ушчэнт
Крошыш, да мэты сваёй між завеі –
Блізкай душы сентымент…

Заўтра світанак палаць будзе зноўку!
Заўтра вясёлка ўзыйдзе!
Заўтра вясна распачнецца на золку!
Гімнам жыццё страсяне!

02.03.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вясновая навальніца - Алесь Губін