Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Сланечнік

Мінаюць дні шыхтом бясконцым.
Заўжды пад небам маладым
Табе – маім быць ясным сонцам,
А мне – сланечнікам тваім.

Куды ні пойдзеш, дзе ні звернеш,
У спёку ці пасля дажджу,
Як той сланечнік, сонцу верны,
Я моўчкі ўслед табе гляджу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сланечнік - Алесь Жаўрук