Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зорныя карункі

*****************************
Паляцелі ў вырай думкі,
Абдымі мяне хутчэй –
І забудемся ў карунках
Доўгіх студзеньскіх начэй.

Мыш шкрабецца на палацях,
Спіць павук у гамаку,
Ходзіць цень па соннай хаце
З дранай торбай на баку.

Ну расплюшчы свае вочы –
Гэтак можна ўсё праспаць!
Ты ж казаў, што вельмі хочаш
З неба зорачку дастаць…

Колькі іх на сцежцы млечнай –
Немагчыма палічыць!
Будзем да світанку ў дзежцы
Цеста зорнае мясіць…
17.01 – 2015 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зорныя карункі - Лёля Багдановіч