Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Выйшлі пагуляць

Ужо колькі гадоў
раслі хвойкі
за недабудаванымі дамамі.
Штогод на іх вырастаў
паясок новых галінак.
Гэта важна, бо год –
вялікі час,
значны жыцця ўрывак.
Лёгка па новых галінках
палічыць,
які ўзрост маладых хвоек,
што сталі любімымі
для варон і соек.
Прыгожыя хвойкі,
адно занадта калючыя:
што ні дрэўца – вожык
лёг на свой мяккі ложак…
Вожыкі кусючыя!
Пайшоў снег
і – як на грэх –
захутаў вожыкаў у беліва
коўдры-кудзелі…
Сонца свеціць.
Дзеці снегавіка лепяць.
Гляджу на дзяцей і хвойкі
любуюся імі,
як вожыкамі малымі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Выйшлі пагуляць - Таццяна Бельская