Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Для рэўнасці ўтульнае мястэчка

Для рэўнасці ўтульнае мястэчка
Знайшлося ў маім сэрцы набалелым:
Чамусьці кавалер занадта гжэчны
Сустрэўся на шляху? Я звар’яцела.

І з глузду з’ехала, і са страхі ўласнай,
Бо, страціўшы яго, мне дастаткова
Застацца самаю з усіх жанчын няшчаснай
І ўзненавідзець лёс свой канчаткова.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Для рэўнасці ўтульнае мястэчка - Вера Буланда