Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты мой допінг-кантроль

Ты
мой
допінг
кантроль
мой
дослед
кахання
маё
днішча
мой
дзярж
страх
і
банк
дзяржава
мая
маё
папялішча
ты
мой
дар
слова
давер
і
доказ
патрыятызма
мой
доктар
мая
дактрына
дубль
драматызма
ў
лёсе
маім
дыягназ

Кахання
клетак
дзяленне
допіс
нябёсам
рада
слоўнае
дрэва
яго
карэнне
мой
дрэйф
і
драйв
джаз
і
хадж
дзекання
джала
датчык
дыхання
доза
жыцця
безналам

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ты мой допінг-кантроль - Ярына Дашына