Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Побач – ты

Побач – ты.
Што мне лета са слотай!
Сэрца з радасці б’ецца гучней.
Заблуджуся з вялікай ахвотай
у святле прамяністых вачэй.

Прахалодай дыхання ўсцешуся,
вуснаў вільгаццю незямной.
Ці то рай зямны, ці то сцежачка
да яго?
Адкажы, любы мой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Побач – ты - Святлана Локтыш