Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не чаруй, не мані

Не чаруй, не мані.
Зачаруюся сам.
Свае сэрца ў агні
Табе, мілай, аддам.

Каб нахлынуў хутчэй,
Не знікаючы зноў,
Свет нябёсных вачэй,
Пах шальных валасоў.

Пульса моцнага грук,
Глыбіня асалод –
Ласка сплеценых рук,
Вуснаў таючы мёд.

Стануць ночы, бы дні.
Што за дзіва – кахаць!
Усміхнісь, абдымі!
Ты – мая благадаць!

Ці ўдасцца заснуць,
О, галубка мая,
Калі мару пачуць:
“Я – твая! Я – твая…!”?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не чаруй, не мані - Таццяна Дзям'янава