Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не чаруй

Не чаруй мяне ты зорам,
Не чаруй красой;
Не чаруй сваiм ты горам,
Не чаруй слязой.

Не чаруй ядвабнай коскай,
Ні вусноў агнём…
Не чаруй усмешкай боскай,
Ні святым жыццём.

Не чаруй дзявочым станам,
Не чаруй грудзьмi…
Каб не быў я пакараны
Богам i людзьмi.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не чаруй - Казімір Сваяк