Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ДУНiНА-МАРЦiНКЕВiЧА

Вiнцук Марцiнкевiч – зямляк мой славуты –
Нiколi крамолы цару не чынiў,
Аднак быў сасланы царом на пакуты
Далей ад сталiцы, дзе люд баранiў?
У царскiм судзе выступаў адвакатам,
Пры тым безкарыслiва гэта рабiў,
За што i кляймiлi яго “дэмакратам”,
Хаця па натуры – рамантыкам быў…
У сталым узросце к пяру пацягнуўся,
Пiсаў на той мове, што чуў, разумеў,
Народ усхваляць, яго годнасць iмкнуўся,
На што ад улады дазволу не меў.
Таму яго п’есы нiдзе не пускалi, –
Нi славы, нi грошай… А толькi адчай
i думкi-трывогi, што ў сэрца запалi,
Не столькi за ўласны лёс, колькi за край –
Збяднелы i цёмны, бы ў путы закуты,
На роднай зямлi – як на целе нарыў…
Вiнцук Марцiнкевiч, зямляк мой славуты,
Пры гэткiх абставiнах жыў i тварыў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА ДУНiНА-МАРЦiНКЕВiЧА - Міхась Курыла