Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш З табою застануся

Ужо шаснаццаць год
Жыву на Беларусі.
Шмат тут фарбаў і даброт,
І я ёй ганаруся!

Люблю прастор тваіх лугоў,
Журчанне рэк.
І звонкі смех вясковых хлапчукоў –
Запомню я навек.

Зялёны колер велічных дубоў,
І птушак спеў.
І моц вялікіх гарадоў,
Што сэрдца грэў.

І чырвань прыгажунь-рабін,
І сінь чарніц.
І веснавая маладосць калін,
І смак суніц.

Заўсёды ты ў маіх вачах,
Табе я прыкланюся.
Не пакіну я гэты шлях,
З табою застануся.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш З табою застануся - Вераніка Смыкоўская