Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Ці гэта згублены табою волас

Ці гэта згублены табою волас
пусьціў карэньне
пасьля таго як на пустыню прасьціны
упалі
дажджом доўгачаканым целы
ці гэта гады
абуджаныя ў пячорах коўдры
свае агнявыя
высунулі языкі
альбо фантанам крыві
сканала паветра
задыхнулася
паміж двух целаў
у сярэдзіне
белая пена – вось чым стала прасьціна
і хвалі коўдры вынесьлі на падлогу
дзьве рыбіны што раты выварочваюць няўмела
і што гэта там вісіць
ці не чырвоны месяц
ці гэта бог узьняў свой голас
і кінуў уніз
і ён упаў на дом мой громам
і нерухомай маланкай
на маім ложку
стаіць тульпан

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ці гэта згублены табою волас - Вальжына Морт