Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш У пары з Нёманам

Ты думаеш, Нёман, што сонца
твой гон супыняе?
He, стронцый.

Тут жудасны зброд цемнаты.
Заткнулі крыніцам раты.

Жывога цябе пахавалі,
атрутай атруцілі хвалі.
А ты падзяліўся атрутай
з зямелькай, і з плоткай, і з рутай.

Пайшлі, ігнаруючы мутнасць,
бядзе напярэймы, на люднасць!

Ты – супраць вярчэння зямнога,
Я супраць – няпраўды замнога.

З табой неспатольныя ў скрусе,
сасмяглыя па Беларусі.

Абнімеш Радзімы лагчыны,
рванеш з неманіны на волю.
А ў сэрцы самотнай жанчыны
залішне акоўнага болю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У пары з Нёманам - Данута Бічэль-Загнетава