Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не пакінуць у бядзе

(да дня заснавання таварыства інвалідаў)
Узростам.., што гады збіраць?
Душой – заўсёды маладыя!
Балячкі не злічыць ніяк,
Затое духам баявыя!
Настаўнікам – само жыццё!
У згодзе быць паміж сабою
Адчуць сяброўскае плячо,
Гасподняй мудрасцю святою.
Твая рука ў маёй руцэ
Наканавана так адвеку:
Не кінуць аднаго ў бядзе –
Увасабленне чалавека!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не пакінуць у бядзе - Галіна Лазіцкая