Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Першы заробак

“Першы заробак”
Восьмы клас, у разгары лета
Аддыхнуў, цяпер пара
Есць у думках маіх мэта:
Зарабіць рубель ці два
Не за месяц жа вядома
А хаця б за кожны дзень
Не сядзець жа вечна дома
Як паросшы мохам пень
Паглядзелі бацька з маці
Мо не трэба бо малы
Лепш пабудзь ты тут, пры хаце
У агародзе шмат травы…
Вецер быў, патрэсла грушы
Ты вазьмі і пазбірай
Кажа бацька, сам я мушу
Хоць стаміўся цераз край
Але просіш, то сягодня
К брыгадзіру падыйду
І скажу табе без жартаў
Будзе праца, я знайду..
Ты да нашае канторы
Кожны дзень цяпер хадзі
Хто працуе, есць ў спісе
Там шукай сябе, глядзі
Усеж напэўна дачакаўся
Бо ў заветны спіс папаў
А дамоў не ішоў а мчаўся
І да поўначы не спаў!
У думках грошы ўжо ў кішэні
Па палічкам разлажыў
Што куплю, даўно я ведаў
Можа штосьці і забыў?
Праца здэцца там прастая,
Лезь у прычэп, сянаж тапчы
Не яе я выбіраю
Раз запрогся, дык маўчы!
Поле-вокам не акінеш,
Канюшына і гарох
Пастаіш крыху, прыкінеш..
Тут работы, не дай бог!
Дзе-нідзе астаткі жыта
Падняліся каласы
Можа з восені забыты
Параслі сярод травы..
Трактарыст даўно чакае
Доўга моўчкі разглядае..
Што дарослых не прыслалі?
Колькі раз усе абяцалі!
Клас які? Дзевяты кажаш,
Дзень адбудзеш, пяткі змажаш!
Што ж давай, пачнем работу
І тапчы, каб цераз край!
Зарабіць і мне ахота
Зробім круг-адпачывай!
Цягне трактар жатку хутка
І стрыжэ траву раўнютка
Дзе зямлю крыху зачэпіць
І ляціць яна з травой
Заглядзішся, у твар залепіць
Ці засыпле з галавой!
Так праходзіў дзень працоўны
Важны дзень, хоць не галоўны
Усе было як мае быць,
Хоць спіна крыху баліць..
Працаваў нібы шалены
І пазнаў што пот салены..
З галавы да ног мурзаты
“Прывалокся” я да хаты
Я насіў, збіраў, варочаў
І ў думках дзесяць раз
За заробкам усе крочыў
І чакаў свой “зорны” час
Дзень за днем ішлі, мільгалі
Дзякуй, працу мне давалі..
На таку, альбо ў полі
Зарабляў сабе мазолі
Грошы ўсе, аддаў я маці:
Паглядзі, што тут і як
Можа трэба што ў хаце?
Вось такія справы браце..
Мы-сямья, а гэта значыць
Усе агульнае ў нас
Тут няма пра што судачыць
Грошы-важна, але усеж
Не галоўнае тут гэта
Важна як іх зарабіў
У тое памятнае лета..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Першы заробак - Мікалай Кот