Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Мая ваўняная краіна

Мой зніч – мая ваўняная краіна.
Як зорка ў даляглядзе вышыні.
Бы горкая настойка на каліне
З салодкім паслясмакам дабрыні.
І светлае кіпучае світанне –
Айчына, што ахутвае цяплом.
Апошні і найпершы мой прыстанак,
Дзе п’юць капмоты проста. І нагбом;
Дзе ззяе краскай гнуткае натхненне,
І чырванеюць сэрцы маладых.
Старых і сталых. Поўныя сумлення…
Нібы асвечаны. Прысвечаны трыпціх.
Хай будзе добра. Будзе хай шчасліва.
Гуляе дзецкасць веямі вачэй.
… Маленькі хлопчык скрыпачку маўкліва
Змайстрыў.
Прытулак – вечнасць. З сілаю плячэй.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мая ваўняная краіна - Гануля Саладкевіч