Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Дзень пачынаўся досвіткам зіхоткім

Дзень пачынаўся досвіткам зіхоткім,
Згаданай казані жывым радком,
Наіўнай веры цеплячок дрыготкі
Запалымнеў няспраўджаным грахом.

I я пайшла задзірванелым шляхам
Да крыжавых пакінутых дарог,
Дзе клён даваў прытулак раннім птахам,
Дзе за капліцай хату Бог сцярог.

Ля сцен старых маленькаю нябогай
Падбелу сонейка надумала цвісці,
Вялізны цень на крыжавых дарогах –
Сівы і мудры крук сюды ляціць.

Згас далягляд за пракаветным месцам,
Грахоўнасць мроі выстыла ў грудзях…
Ноч прамінецца, і святым дасвеццем
Святая вестка пойдзе па людзях.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзень пачынаўся досвіткам зіхоткім - Валянціна Аксак