Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзень Паэзіі

Сусветны дзень Паэзіі
у сакавіцкім снезе,
у беласці аблокаў
душы заснулай ў логах,
ва ўсмешках Беларусі
стамлёных у прымусе,
у хвалях рэчак сініх
пад смуткам стылых крыгаў,
у лесе рэхам звонкім:
ў вачах Яе – анёлкам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзень Паэзіі - Павел Гаспадыніч