Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзень чарговы знік у нікуды

Дзень чарговы знік у нікуды.
Не спыніць, не дагнаць.
Паляцеў ён напэўна туды,
Нашы прадзеды дзе і дзяды.
Там у далёкай галактыцы
Спіралі закруцяцца вечнасці.
Не вылічыць нам у матэматыцы
Таямнічай сусЬвета бязмернасці.
Адгукнецца калісьці рэхам,
Ці блікам далёкай зоркі.
Са сваім першародным грэхам
Мы ляцім у той свет далёкі.
Не вядомы зваротны код.
Ніхто і нішто не вяртаецца,
І вось ужо Новы Год
На змену Старому сьпяшаецца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дзень чарговы знік у нікуды - Таццяна Станюш