Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясна. ВРІ. Краіна на каранціне

Вясна. ВРІ. Краіна на каранціне.
У гэтай краіне даўно не можацца жыць.
Зламанае сэрца лопнула ў спружыне.
Баліць…

І хто адшукае яго ў грукаце слова,
зламаным і хворым у дадатак яшчэ і б\у.
У тым перадсэрдзі – аскепак Айчыны свінцовы,
у гэтым – табу

На цябе. Запішы на вясенні рахунак
банальныя рыфмы – капежны рэчытатыў…
Сягоння мяне твой кантрольны ў лоб пацалунак
забіў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вясна. ВРІ. Краіна на каранціне - Ярына Дашына