Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове

Верш Лісцем, распусна нафарбаваным

Лісцем, распусна нафарбаваным,
Менск закіданы.
Колеры сціплых апошніх кветак
Стрэнуцца зрэдку.
Вецер з імпэтам бамжоў заганяе
Грэцца ў трамваі.
Я недарэчнаму сонцу дзіўлюся.
Восень – на Беларусі

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Лісцем, распусна нафарбаваным - Аксана Ярашонак