Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш МОЙ КРАЙ – МАЯ ВЕЖА

З удзячнасцю Максіму Багдановічу

Мой край – мая вежа,
Чырвоны арнамент.
Маленькія сцежкі
і сінь над лясамі.

Палёў родных водар
і кропкамі хаткі.
Размовы з чаротам,
Двароў старых латкі.

Мой край – мая доля,
Бурштын ціхіх плёсаў.
Дзе шыр наваколляў
і рай для пакосаў.

Жанкі пад касцёлам,
Бацькоў мова льецца.
А сціпласць анёлаў
Кране моўчкі сэрца.

Мой край – мая вежа……

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш МОЙ КРАЙ – МАЯ ВЕЖА - Сяргей Брандт