Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне 68

Шэсцьдзесят восем –
Гадоў столькі мне,
Жыццёвая восень
Цяпер у мяне.

Да зімніх заносаў
Далёка яшчэ –
Рака майго лёсу
Спакойна цячэ.
………..
Дзень народзін зноўку
Адзначаць я рад:
Гарэлкі паўлітроўку,
Вяндліну і салат,
На стол – каўбаску, сала,
Плады, гуркі, тамат…
Падам, а будзе мала –
Прыпасаў дома шмат:
Закаткі, халадзільнік,
У склепе знойдзем штось,
Напоім і накормім –
Злаваць не стане госць…

Прашу вас, налівайце,
Нагода выпіць ёсць!
Вы чаркі уздымайце
Пад адпаведны тост.

Усім увагі хопіць,
Яды, віна стае.
Шакола – добры хлопец,
І хай сто год жыве!

06.11.2014 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мне 68 - Пётр Шакола