Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш У тлумачэннях сэнс схаваны

У тлумачэннях сэнс схаваны,
а словы могуць і забіць.
У пошуках сваёй нірваны
мы можам толькі ў небе быць.

Мелодыі гучаць увосень?
Яны вясною загучаць.
Мы патрабуем, можа, просім,
у Бога лепшымі каб стаць.

А мне аповесці бракуе,
раман не варта пачынаць.
І птушкі над жыцця страхою
спяваюць, голасна крычаць.
Ад страху?
Даруйце.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У тлумачэннях сэнс схаваны - Аўтар невядомы