Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Эpатагpафiя для нявiнных

…Я з губ тваiх любовi п’ю атруту –
I цноты шаўкавiстая мяжа
Паволi тлее, нiбы губка труту,
Пакуль душы даможацца душа…

Цячэ спакусны мёд гаркавай плоцi
Скрозь соты ацяжэлыя грудзей,
I цела твае ў кожным павароце,
Як цецiва нацятая гудзе…

Душа перакладае шэпт шалёны
Душы – i намагаюцца наноў
Высокiх рук заплеценыя кроны
Высмоктваць сок з глыбокiх каранёў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Эpатагpафiя для нявiнных - Леанiд Галубовiч