Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Летуценні матадора

Сяргею Жураўлю
з павагай да таленту

Ператварыцца ў індыкатар,
Стаць фільтрам часу і падзей,
Лавіць свядомасцю імгненні,
Як сетка ловіць матылькоў,

Для размнажэння скразнякоў
Пасеяць россыпам сумненні
На глебе векавых надзей
І слухаць спевы праз лакатар…

Падобных рэчаў я аматар.
Мой дух – вандроўны чарадзей,
Які не стане на калені
Перад натоўпам крыжакоў.

Няхай яны п’юць малако
І ў белым саване малення
Цягаюць вілы па вадзе,
Свой розум кінуўшы за краты.

А я між тым палезу ў кратар
На злосць хлуслівай чарадзе,
Каб сыпаць атамы праменняў
На сонных праведных быкоў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Летуценні матадора - Ірына Хадарэнка