Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СЦЯНА

СЦЯНА
Цёмна ў мяцеліцу, вецер і снег,
Шлях толькі быў – заблудзіў чалавек.
Ногі у гурбах, ня чуецца цвердзь,
Ў белым халаце хаваецца смерць.

Валіцца неба да самых вачэй,
Цісьне ў зямельку са снегам ніжэй,
Бы замыкае прастору-труну
Ўзводзіць між ім і зямлёю сцяну.

Вось яшчэ міг стане быць за сцяной –
Грэшнікам жыў на дарозе зямной
Ці хіба лёс прыпыніў яго бег…
Збіўся са шляху. Пасыпаўся снег.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш СЦЯНА - Пётра Мурзёнак