Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вячэрняя казка

Засынае месяц на дубах высока,
Вецер шэпча казку тонкаму галлю,
І за рэчкай зорка падае ў асоку,
Каб прынесці шчасце людзям на зямлю.

Засынаюць елкі, засынаюць клены.
Непаўторным сумам поўніць ноч двары.
Засынаюць кветкі, і пад коўдрай соннай
Засынаюць птушкі у густым бары.

Закрываюць хаты жоўтых вокнаў вочы,
Льецца з неба срэбра зорнага святла.
Бы зачараваныя, у палоне ночы
Ціха ходзяць цені ў пошуках цяпла.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вячэрняя казка - Жанна Левітан