Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мама, дай квяцістай хусткі

– Мама, дай квяцістай хусткі?
– Вось гарэза-непаседа!
I куды ты?
– Буду хутка.
– Ну а ўсё-ткі?
– На бяседу.
– Пачакай, пірог спякла я,
Як жа так – без анічога?
– Мама…
– Слухайся, малая,
Да людзей ідзеш, нябога!
– He збірай нічога, мама,
Там мяне і так прывецяць.
Там з пары нязнанай брама
Прарасла зялёным веццем.
Дываны ў жывых суквеццях
Ткалі там зямныя кросны.
Там бярозам статным вецер
Расплятае жвава косы.
Там абрусы сцелюць травы,
Там чмялі-музыкі граюць,
Там не п’юць дзеля забавы,
Там не кленчаць і не раяць.
Там глядзяць у вочы кветкі
Па-дзіцячаму аддана…
– Ды куды ж ты?
– У адведкі
Да рамонкавай паляны!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мама, дай квяцістай хусткі - Людміла Паўлікава