Верш Школа ў Навасёлках
Светлы дзень прыгожы, сонца свеціць ярка
Па-над роднай вёскай, рэчкаю Панаркай.
Зіхаціць настрой наш краскамі вясёлкі,
І званок склікае ў школу ў Навасёлкі.
Школа ў Навасёлках, у кутку прыгожым –
Мы цябе ніколі пазабыць не зможам!
Блізка ці далёка недзе ў свеце будзем –
Школьнае дзяцінства мы не пазабудзем.
Хто такі Купала, Несцерка і Чацкі,
Чым стаў знакаміты граф тутэйшы Чапскі?..
Нашы знаць вытокі школа дапаможа,-
Сёння мы – за партай, заўтра – у дарозе.
Школа ў Навасёлках, у кутку прыгожым –
Мы цябе ніколі пазабыць не зможам!
Блізка ці далёка недзе ў свеце будзем –
Школьнае дзяцінства мы не пазабудзем.
Навасёлкі, школу, родныя мясціны –
Іх сваім жыццём мы праслаўляць павінны.
І няхай заўсёды сонца свеціць ярка
Па-над роднай вёскай, рэчкаю Панаркай!
Школа ў Навасёлках, у кутку прыгожым,
Мы цябе ніколі пазабыць не зможам!
Блізка ці далёка недзе ў свеце будзем –
Школьнае дзяцінства мы не пазабудзем.