Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Крэпасць над Бугам

Ёсць крэпасці з муру, з гранітў, са скалаў,
Іх сцены-байніцы абводнены кругам,
А колькі іх знікла – было ж іх нямала.
Мацней я не знаю, як крэпасць над Бугам.

Яе штурмавалі сурова, бясконца,
Часамі крышыліся сцены глухія.
Але не знікалі яе абаронцы,
Мацней ад граніту іх грудзі людскія.

I крэпасць над Бугам ратунку не просіць,
Героям няма адыходу дарогі.
Іх з бойкі смяротнай няшмат засталося.
Што першымі клалі шляхі перамогі.

Скажу я заўсёды таварышу-другу –
Ніколі, ніколі табе не памерці,
Калі ты душою, як крэпасць над Бугам,
Калі хоць маленькую – носіш у сэрцы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Крэпасць над Бугам - Пятрусь Броўка