Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Усёй трупе дабрадзея старыцкага беларускае слова

Дзякую Вам, брацікі, сястрыцы родныя!
За Вашы хвацкія песні народныя,
За тую гутарку Вашу вясковую,
За праўду светлую, за праўду новую!

Даўно мы не чулі братняга голасу,
I ніва нашая колас па коласу
Ветрам развеяна, градам разбітая;
Стаіць бяздольная, Богам забытая…

Ці то над Нёманам, ці то над Шчараю,
Ці над Дняпроўскай затокай стараю,
Ўсюды падобныя, ўсюды знаёмыя
Сказкі і песні, ветрам нясомыя.

Ўсюды сустрэнуць з хлебам і соллю,
I з добрым словам, і са слязамі
Песню святую, пісану боллю,
Ўсюды ахвотна пойдуць за Вамі

Братцы, сястрыцы! – праўды нясьгга
Маці-Зямліца! Ой! не забыта
Роднага слова святая сіла!..
ёю гаворыць усюды – магіла!

Яе ж паслышыць наша старонка!
Спявайце ж. Братцы, смела І звонка:
Не згіне песня і Украіна!
Будзьце здаровы!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Усёй трупе дабрадзея старыцкага беларускае слова - Янка Лучына