Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Ваба

Ваба.

Дзённая мроя начы не чакае,
Зьнедкуль прыходзячы, сэрца хапае;
Быццам пад зайчыну пастка-сілок,
Быццам дзяўчыне татарскі палон.

І спавівае кудзеляй яго,
Шэраю моцаю старых часоў:
Пачуцьцем кіпучым кумысам й віном,
З конаўкі поўнае поіць набгом.

Не спатыкайся ж ты, мроя мая!
Вуснаў дзявочых трызьненьне спаймай!
Вуснаў, пяшчотай лагоднай прыўзьнятых,
З дрыготкаю вабаю слова,,кахаю…,,.
-18.03.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ваба - Міхась Карцялёў