Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каму – вядома

Шляхоў нямала пакручастых.
I каб мінуць равы, кусты,
Было, што ўброд хадзіў я часта,
Таго не ведала і ты.

I плыў між хваль непалахліва
Я, сілу чуючы ў руках,
Але трапляў на вір кружлівы,
Што аж цямнела у вачах.

Змагаўся я і, ледзь рухомы,
У хвалях чэзнуў з галавой.
Здавалася, не здолець стомы…
А ты ўзнікала прада мной.

На бераг, вытаптаўшы сцежку,
Заўжды прыходзіла і ў час.
Я плыў… Трывожнаю усмешкай
Мяне страчала ты не раз.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Каму – вядома - Пятрусь Броўка