Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пазова

Пазова.

Дух хаціны той сьляпечай,
З пахілёнаю шулой,
Дух двара, дзе хлеў асеўшы –
Як павязаны са мной.

Дух драўляный, дух языцкій,
Дух радзіміцкіх лясоў,
Дух мінуўшчыны сунічнай –
Да мяне прытул прывёў.

Прыблукалі, прылуналі
Па-над Полем палавецкім:
Не з татарам балявалі,
А шукалі адноверца.

Дух-Сварожыч, дух-Перуныч,
Дух-Радзіміч – прыбылі,
Каб урэзаць сьвенты руны
На зварот шляхоў маіх.

Бо Айчыну – не спадманеш,
Як дзяўчыну пятачком,
Без яе – чужым ёй станеш,
У Поле – камнем-дзічаком.
-19.03.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пазова - Міхась Карцялёў