Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Пані растаньне

Прашу літасьці, пані растаньне,
Ваша зграя мне спрэс няўмогу.
Шэрых дзён халастых адлятаньне
Я камячу ў анучу-дарогу.

На падступных апаленых сьцежках
Я блукаю параненым воям,
Мне сябры– хвояў сумныя вежкі
Ды трава зьмізарнелая гоняў.

Гэй, паслухайце, пані надзея,
Вы–як возера ў Боскіх далонях.
Я хачу, прытуліўшы да рэі
Цалаваць вашы пекныя скроні.

Прывітаньне вам, матухна вера,
Вы–як зорка зіхцелі ў нябёсах,
Асьвятляя змарагдавы бераг,
Калі плыў я за сонечным лёсам.

У садох пазалоціць каханьне
Сакавітую жоўтую восень,
Я прыйшоў да вас, пані спатканьне
Заплятаць васільковыя косы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пані растаньне - Ветразь