Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З недацветаў

Зелянелі лагі,
Зацвіталі сады, –
З маладою сваёй
Я спаткаўся тады.

Вецер косы яе
Расплятаў, спавіваў,
Прыпадаў да грудзей,
Калыхаў, напяваў…

Абняліся мы з ёй,
Божым сном паплылі
Ўдаль да сонца ўдваіх
Па зялёнай зямлі.

Па квяцістым пуці,
Паласой залатой,
Ўдаль да сонца ўдваіх
Заадно з яснатой…

Пад агністай зарой,
Над сівым курганом
Заручаліся з ёй
Туманом і агнём…

Аж нязменная ноч
Наплыла, апляла,
Непраходнай сцяной
Паміж намі лягла:

Маладую маю
Разлучылі са мной…
Так расстаўся навек
Я з сваёю вясной.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш З недацветаў - Янка Купала