Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі яна пакідае арган

Іграючы ў белым касьцёле,
Кахаючыся з ксяндзом,
Жанчына марыць у полі
Застацца на ноч з касцом.

Іграючы штосьці з Баха,
Жанчына імкнецца туды,
Дзе весела-вольна птахам,
Дзе многа чыстай вады.

Заціхлі гукі. І клірык,
Забыўшыся пра Хрыста,
Самотна, як юны лірык,
Чытае ёй верш зь ліста.

Жанчына зьнікае з хораў,
Жанчыне абрыд арган,
Жанчына едзе на мора
І там заводзіць раман.

Жанчына ажыцьцяўляе,
Што мусіць ажыцьцявіць.
На хорах арган сьціхае
І доўга жанчына сьпіць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Калі яна пакідае арган - Славамір Адамовіч