Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сама

Вавёрачка арэшак ухапіла
I так, і сяк яго на зуб бярэ,
Але ці не хапае сілы,
Ці дужа цвёрды той арэх,
Ды ён не паддаецца…
– Давай сюды! – Матуля весела смяецца. –
Малая ты яшчэ, дапамагу,
Бо кволенькія зубкі…
– Не дам! – Вавёрачка надзьмула губкі. –
Сама я раскусіць змагу!
I што б вы думалі? Хапіла сілы.
Хоць не адразу – ды сама
Арэшак раскусіла!

Без цяжкасцей і перамог няма!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (4 votes, average: 3,50 out of 5)

Верш Сама - Эдуард Валасевіч