Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш МАКСIМУ БАГДАНОВIЧУ

Да родных ніў, у Беларускі край,
Дзе сэрцу мілымі ўсе хаты сталі,
З Расіі йшоў ты ў бацькаускія далі,
А ў 25 сказаў сваё “бывай!”

Зярняткі, што з “Вянка” ў бліскучы май
Вясной заўчасна на зямлю упалі,
Не згінулі, а песняй загучалі:
Ў душы народнай ўзняўся ураджай.

Ты – не пясняр паўднёвых руж чырвоных.
Табе вянок, сялянкаю спляцёны,
Мілей быў за лаўровыя вянкі.
“Ткачыхі слуцкія” свайму паэту
На поясе слязінкі-васількі
Навечна ў бронзе выткалі за гэта.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш МАКСIМУ БАГДАНОВIЧУ - Леанід Зубараў