Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Трагедыя Чарнобыля

Шмат гадоў прайшло з тае даты,
Калі ў небе раздаўся гром,
Людзі думалі – гэта салдаты,
Зноў з’язжаюцца на палігон.
Не, былі гэта не салдаты,
І па сэрцы ўдарыў ток,
Калі ім сказалі:”Гарматы –
Гэта ўзарваўся Чарнобыльскі атамны блок”.
Людзей загінула многа,
Але больш засталося калек,
З Германіі слалі падмогу-
Усіх спасалі ад бед.
Высялялі ў чыстую зону,
Але позна было-
Радыяцыя збіла заслону
І было ад яе ўсяго:
Людзі плакалі, рвалі кашулі,
А другія маглі толькі паспачуваць.
З-за чыёйсці хлуслівай жулі,
Ім даводзіцца век гараваць.
Больш за ўсё гора выпала на Беларусь,
На маленькую нашу Радзіму.
І ўсё-роўна – я на яе дзіўлюся,
Бо і ў горы яна адзіна.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Трагедыя Чарнобыля - Соф'я Бузун