Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вечароўкі

Вечароўкі, вечаровачкі
Маленькія птушкі –
Адлегласць часін вечаровых.

Ты дорыш мне шчасьце
Тых птушак часовых,
Што песьцяць у смузе
Мары дум вечаровых.

Іх сьпевы, як гаркавы настой,
Апякае мне грудзі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вечароўкі - Кірыла Цярэшка