Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не перайсці мне даўні брод

Не перайсці мне даўні брод,
Што ў повадзі зглыбеў нямой слязіны; –
Закамяніў у жылах, сціснуў лёд
Пачуццяў гронкі палкія каліны.

Не пераскочыць праз імглу,
Што зрок спякла на дзірванах надзеі,-
Непераборліва дабру і злу
Струшыла крок пяшчынкамі ў веі.

Нязможна ўперад – толькі стаць:
Закрыцца, адхіліцца ад люструку,
Што накідала, нацапіла гвалтам гаць, –
Маліць у неба моцы паратунку…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не перайсці мне даўні брод - Яўген Бартніцкі