Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ХАЙ БЫ ТАБЕ ЗДАРОЖЫЦЦА

Доўжыцца вечар, доўжыцца,
Цягнецца дзень за днём,
Хай бы табе здарожыцца
Ды пад маім акном.

Хай бы табе здарожыцца –
Стомлены, адпачні.
Хай шмат разоў памножыцца
Свята адной начы.

Ты не блукай дарогамі,
Што не ў мае сады,
Хай бы табе здарожыцца,
Покуль шчэ малады.

Доўжыцца вечар, доўжыцца,
Следам – кароткая ноч,
Хай бы табе здарожыцца
І… не прапасці з воч.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ХАЙ БЫ ТАБЕ ЗДАРОЖЫЦЦА - Вера Буланда