Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Здзiўляешся: за што табе я ўдзячны

Здзiўляешся: за што табе я ўдзячны?
За той прасвет у зорках залатых,
Што ў цемры лесу нам дарогу значыў,
За сцежку тую, што ў кустах густых
Зблудзiла раптам п’яная, няйначай,
За востры халадок расiнак тых,
Што i цяпер бягуць па твары, коцяцца,
I выцiраць iх мне чамусь не хочацца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Здзiўляешся: за што табе я ўдзячны - Ніл Гілевіч