Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзве пілы

Каля сяла
Сустрэлася з пілой піла.
Адна, як срэбра, ззяе,
А другая –
Зусім іржавая была.
I вось, як кажуць, слова к слову,
Сяброўкі завялі размову.
– Галубанька, не пазнаю!
Скажы мне, родная сястрыца,
Як ты сумела заіскрыцца?
– А я да сонейка ўстаю
I ў лесе ці на рыштаванні
З людзьмі працую да змяркання.
У тым і ўвесь сакрэт,
Што я адшліфавалася як след.
– Ну, праца не па мне, я лепей паляжу,
Ці пад страхой дзе-нібудзь павішу,
Чым дрэва пілаваць у зімнія завеі.
Ты мне адно, сястра, скажы –
Як трэба ратавацца ад іржы?
– Дык і дзіцё ж малое разумее,
Што нават сталь без працы іржавее!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дзве пілы - Міхась Скрыпка