Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ён

Ён не быў маім прынцам
і каханнем не быў самым першым
ён быў вельмі дарослым, цынічным
і крышачку грубым
ён пісьменнік: пісаў толькі прозу,
а ўсе мае вершы
называў мілым смеццем,
а я ўсміхалася з сумам
ён казаў: не патрэбна нікому
паэзія твая, даша!
дый і проза мая
мне ні славы не дасць, ні грошай!
мы з ім пілі на даху віно,
заядалі аўсянай кашай,
белавусаў унізе спяваў:
“никакой он не хороший..”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Ён - Дар'я Латышава